Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адрынулі абвінавачваньні Ўзбэкістану


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты адрынулі абвінавачваньні ў тым, што амэрыканская амбасада ва Ўзбэкістане магла падтрымліваць грашыма антыўрадавае паўстаньне ў Андыжане ў траўні сёлета. Дзярждэпартамэнт назваў беспадстаўнымі заявы аднаго з 15 ісламістаў, працэс над якімі адбываецца цяпер ва Ўзбэкістане. Вашынгтон зноў заклікаў да незалежнага расьсьледаваньня крывавых андыжанскіх падзей і падкрэсьліў, што не ахвяруе інтарэсамі правоў чалавека і дэмакратыі ва Ўзбэкістане наўзамен на дазвол выкарыстоўваць узбэцкую базу дзеля апэрацый у Аўганістане. Узбэцкія ўлады нядаўна запатрабавалі ад ЗША пакінуць базу.
XS
SM
MD
LG