У цэлым па Расеі 78% апытаных сказалі, што ставяцца да заходняй суседкі добра і вельмі добра.
Хаця існуюць і пэўныя рэгіянальныя адрозьненьні: найбольш стрымана ставяцца да Беларусі масквічы і жыхары Паўночнага Захаду Расеі – пра добрае і вельмі добрае стаўленьне там заявілі дзьве траціны апытаных, а на Ўрале і ў цэнтральным рэгіёне Расеі такое стаўленьне маюць больш за 80% жыхароў.
У жнівеньскім апытаньні цэнтра Левады на пытаньне пра стаўленьне да аб’яднаньня зь Беларусьсю 48% апытаных лічаць, што трэба імкнуцца да хутчэйшай інтэграцыі, 22% мяркуюць, што гэта лепш адкласьці, а 17% упэўнены, што аб’ядноўвацца зь Беларусьсю наагул ня варта.
У жнівеньскім апытаньні было прапанавана выказаць таксама стаўленьне да магчымасьці стварэньня саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі, на чале якой быў бы Пуцін, а віцэ-прэзыдэнтам Лукашэнка. Станоўча і хутчэй станоўча ставяцца да такой ініцыятывы 46% апытаных, хутчэй адмоўна і цалкам адмоўна – 40%.