Гаворыць прадстаўнік польскай сэкцыі прэсавага аддзелу Эўрапейскага парлямэнту Анджэй Сандэрскі.
(Сандэрскі: ) “У першы дзень, пасьля адкрыцьця сэсіі, дэпутаты пачалі разгляд прапановы каб зрабіць 31 верасьня – дзень паўстаньня Салідарнасьці – Эўрапейскім днём Свабоды і Салідарнасьці. Беларускае пытаньне будзе разглядацца ў сераду ў першай палове дня. У гэтай справе ёсьць заява Эўрапейскай камісіі, а таксама некалькі праектаў рэзалюцыяў у справе сытуацыі ў Беларусі, якія прадставілі розныя фракцыі”.
Усяго праектаў рэзалюцыі ў справе сытуацыі ў Беларусі сем. Частка зь іх прысьвечаныя галоўным чынам сытуацыі нацыянальных меншасьцяў у Беларусі, іншыя– свабодзе слова, а рэшта агульнай палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Якая зь іх будзе ўхваленая Эўрапарлямэнтам стане вядома ў сераду.