Вячаслаў Яўстаф''еў заявіў, што практыка асабістых даглядаў будзе часовай і ўсе дзеяньні будуць рабіцца ў межах закону.
Намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Пётра Южык заявіў, што выканкам прыняў рашэньне выдзеліць матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад выбуху. Зь імі будзе праведзены курс рэабілітацыі. Абласны псыханэўралягічны дыспансэр арганізаваў тэлефонную “гарачую лінію”, па якой пацярпелыя і іншыя жыхары Віцебску могуць атрымаць псыхалягічную дапамогу.
У віцебскіх шпіталях на гэты момант застаюцца 28 параненых. Стан іх здароўя задавальняючы. У мінулыя выходныя пацярпелых наведалі старшыня абласнога выканкаму Ўладзімер Андрэйчанка і старшыня Віцебскага гарвыканкаму Пётра Драздоў.