Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар ЦК ЛКСМБ: Лукашэнка ня мае вялікай падтрымкі сярод моладзі


RFE/RL На мінулым тыдні Лукашэнка ўжо другі раз выступае на зьезьдзе абдзяржаўленай арганізацыі. Спачатку ў аўторак ён трымаў прамову на зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. І вось сёньня кіраўнік дзяржавы выступіў на зьезьдзе Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Схема абодвух выступаў была ў чымсьці падобная. На зьезьдзе прафсаюзаў Лукашэнка апавядаў, як клапоцяцца ўлады пра інтарэсы працоўных. Цяпер кіраўнік дзяржавы расказваў пра дзяржаўную палітыку падтрымкі моладзі, вялікую сацыяльную абарону і іншае.

За дзяржаўную падтрымку Лукашэнка заклікаў моладзь, у сваю чаргу, падтрымаць палітыку кіраўніцтва краіны. У прыватнасьці, маладыя людзі павінны, на думку Лукашэнкі, змагацца за стабільнасьць у краіне. Ці сапраўды ўладзе патрэбная падтрымка моладзі? Ці занепакоеная ўлада грамадзкай пазыцый маладых людзей?

Гаворыць першы сакратар ЦК ЛКСМБ Дзьмітры Яненка:

(Яненка: ) “Прэзыдэнцкія выбары 2001 году паказалі, што такой падтрымкі, якую мае Лукашэнка сярод старэйшага пакаленьня, сярод моладзі ў яго няма. Такой падтрымкі і ня будзе. Бо дзяржава павярнулася да моладзі ня тварам, а іншым бокам. Калі дзяржава хоча, каб моладзь падтрымлівала яе, прэзыдэнта, то яна павінна зрабіць так, каб кожная асоба ў краіне, асабліва маладая асоба, мела магчымасьць разьвівацца свабодна. Малады чалавек не павінен думаць, што калі я не ўступлю ў БРСМ, то мне не дадуць інтэрнату, могуць пазбавіць стыпэндыі, зьнізіць адзнаку на экзамэнах і іншае”.

Іншыя меркаваньні – у новай перадачы сэрыі “Экспэртыза Свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG