Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачаўся візыт беларускага міністра замежных справаў ва Ўкраіну


Ул. інф. Гэта першы візыт кіраўніка МЗС пасьля аранжавай рэвалюцыі. Міністар Сяргей Мартынаў заявіў, што сустрэнецца з прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам. Цяпер на сувязі з Прагай Юры Сьвірко.

(Вядучы: ) “Юры, ці пацьвярджаюць гэтую сустрэчу ў сакратарыяце прэзыдэнта Ўкраіны?"

(Сьвірко: ) “Ёсьць толькі паведамленьне на сайце ўкраінскага МЗС, што а 10-й гадзіне адбудзецца сумесная прэс-канфэрэнцыя міністраў замежных справаў Беларусі і Ўкраіны. Таксама беларускім бокам было заяўлена, што адбудзецца сустрэча са старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімерам Літвіном. Але яшчэ на мінулым тыдні было абвешчана, што сёньня пачынаецца візыт спадара Літвіна ў Харватыю, таму яго ў Кіеве проста ня будзе. На сайце Вярхоўнай Рады напісана, што беларускі міністар сустрэнецца зь першым намесьнікам сьпікера Вярхоўнай Рады Адамам Мартынюком”.

(Вядучы: ) “Юры, пра паездку Сяргея Мартынава афіцыйна паведамілі адразу пасьля зацьвярджэньня прэм’ер-міністрам Украіны Юрыя Еханурава. Ці будзе сустрэча зь ім, і што будзе абмяркоўвацца?”

(Сьвірко: ) “Трэба думаць, што адбудзецца. Бо ў адваротным выпадку прыезд беларускага міністра губляе сэнс. Нагадаю, што на саміце СНД у Казані Аляксандар Лукашэнка дамовіўся зь Віктарам Юшчанкам аб хуткім візыце ў Менск тагачаснага прэм''ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі. Але цяпер прэм''ер іншы – Юры Еханураў. Амаль два гады не было сустрэчы прэм''ер-міністраў, толькі ў 2003 годзе быў візыт у Беларусь спадара Януковіча. Будуць абмяркоўваць даўгі, як вядома, Беларусь лічыць, што Ўкраіна завінавацілася яшчэ з пачатку 90-х гадоў 150 мільёнаў даляраў. Пасьля аранжавай рэвалюцыі адносіны Беларусі і Ўкраіны прыкмета ахалодзіліся".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG