Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рыта" менш разбуральная, чым "Катрына"


ЗША. На поўдні ЗША ў штатах Тэхас і Луізіяна пачалася аднаўленчая праца пасьля ўрагану “Рыта”. Ураган быў нашмат менш разбуральным, чым “Катрына”. Тым ня менш, затопленыя частка ўзьбярэжжа Луізіяны, пад ваду зноў сыйшоў Новы Арлеан. Вуліцы гарадоў заваленыя сьмецьцем, пашкоджаныя дарогі, парваныя лініі электраперадач. Нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў Галвэстане й Г’юстане пашкоджаныя адносна нязначна. Захоўваецца пагроза паводкі з прычыны бясконцай залевы. Загінуў адзін чалавек. Улады просяць два мільёны эвакуяваных пакуль не вяртацца дамоў.
XS
SM
MD
LG