Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася сэсія Генэральнай асамблеі ААН


НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку завяршылася 60-я гадавая сэсія Генэральнай асамблеі ААН. Цягам 11 дзён да яе ўдзельнікаў зьвярнуліся лідэры 191 краіны, якія ўваходзяць у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый. Старшыня Генэральнай асамблеі Ян Эліясан паведаміў, што ў найбліжэйшы час павінен быць зацьверджаны сумесны дакумэнт, які прадугледжвае захады ў барацьбе з тэрарызмам, галечай і рэфармаваньне структур самой ААН.
XS
SM
MD
LG