Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хамас" абяцае зьбіваць ізраільскія самалёты


ТУЛЬКАРМ. На Заходнім беразе Ярдану пад горадам Тулькарм ізраільскія вайскоўцы застрэлілі трох палестынскіх баевікоў. Ізраільскае камандаваньне паведаміла, што палестынцы пачалі страляць, калі іх спрабавалі затрымаць. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасьля завяршэньня фінальнай стадыі эвакуацыі ўсіх габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газы і чатырох – з Заходняга берагу Ярдану. “Ісламскі джыхад” заявіў, што зьбіраецца адпомсьціць за ліквідацыю ізраільскімі вайскоўцамі палестынцаў. “Хамас” абвясьціў, што будзе зьбіваць ізраільскія самалёты над Паласой Газы.
XS
SM
MD
LG