Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі радыёперадатчык мусіць ўзгадняцца з афіцыйным Менскам


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністэрства замежных справаў Польшчы атрымала ад адпаведнай дзяржаўнай установы вынікі экспэртызы ў справе стварэньня на польскай тэрыторыі радыёстанцыі, якая вяшчала б на Беларусь, у якой польскім уладам раяць не ісьці на такі крок без папярэдняга ўзгадненьня з афіцыйным Менскам.

Бюро ў справах рэгуляваньня тэлекамунікацыі і пошты Польшчы, якое зрабіла экспэртызу на замову польскага МЗС, адзначае, што ўключэньне радыёперадатчыка на польскай тэрыторыі бяз згоды Беларусі было б парушэньнем польскага тэлекамунікацыйнага заканадаўства і міжнародных стандартаў.

Паводле прадстаўніка Бюро, у такой сытуацыі Беларусь мела б поўнае права глушыць перадатчыкі, якія перадаюць з Польшчы. А гэта, ў сваю чаргу, пазбавіла б жыхароў памежных рэгіёнаў Беларусі магчымасьці прымаць польскія радыё і тэлепраграмы.

Аўтары экспэртызы адзначаюць таксама, што стварэньне радыёстанцыі на польскай тэрыторыі бяз згоды Менску магло б мець і больш сур''ёзныя наступствы, як, напрыклад, адмова суседніх краінаў у будучым ўзгадняць з Польшчай радыё і тэлевізійныя частоты, у тым ліку і што тычыцца лічбавага радыё і тэлебачаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG