Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва турыстычнай галіны падсумоўвае вынікі сэзону


Ігар Карней, Менск Паводле намесьніка міністра спорту і турызму Чэслава Шульгі, рост паказьнікаў у сфэры турыстычна-рэклямных паслугаў склаў ажно 138% пры заплянаваных 120%. Колькасьць замежных грамадзянаў, якія з турыстычнымі мэтамі наведалі Беларусь, узрасла ў параўнаньні з мінулым годам на 131%.

Істотна скарацілася колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія выязджалі на адпачынак за мяжу, што, паводле Чэслава Шульгі, гэтаксама можна расцэньвацць як станоўчую тэндэнцыю, якая цалкам укладаецца ў акрэсьленую кіраўніцтвам краіны праграму на разьвіцьцё ўнутранага і ўязнога турызму.

Да 2010 году перад турыстычнай галіной пастаўленыя яшчэ больш маштабныя задачы: у восем разоў падвысіць колькасьць замежных турыстаў, якія мусяць штогод наведваць Беларусь, і ў 30 разоў павялічыць прыбытак ад турызму. Пры гэтым прадстаўнікі галіновага міністэрства заявіў, што ўжо ад наступнага году ў рэгіёнах пачнецца будаўніцтва аб’ектаў, якія стануць падмуркам будучай турыстычнай інфраструктуры краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG