TУЛКАРМ. Ізраільcкія вайскоўцы забілі двух палестынскіх ваеўнікоў на Заходнім Беразе Ярдану. Ізраільскі бок цьвердзіць, што палестынцаў застрэлілі пасьля таго, як яны адкрылі агонь па жаўнерах, спрабуючы ўцячы з-пад арышту ў Тулкарме. Інцыдэнт адбыўся празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як Ізраіль скончыў плянавы выхад з Сэктара Газа і з чатырох паселішчаў на заходнім беразе Ярдану. У чацьвер Ізраіль эвакуяваў ваенную базу з Заходняга берагу. Джордж Буш папрасіў караля Ярданіі Абдалу паслужыць пасярэднікам у мірных перамовах паміж ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам і палестынскім прэзыдэнтам Махмудам Абасам.