Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі знайшлі яшчэ адно масавае пахаваньне


ГААГА. Міжнародны трыбунал у Гаазе будзе судзіць разам усіх дзевяць абвінавачаных у датычнасьці да масавых забойстваў мусульман у басьнійскім горадзе Срэбраніцы. Пра гэта было абвешчана сёньня. Стала таксама вядома, што на паўночным усходзе Босьніі ў паселішчы Ліплі знойдзенае яшчэ адно масавае пахаваньне. Паводле дадзеных судова-мэдычных эскспэртаў, там могуць знаходзіцца целы 150 ахвяраў масавых распраў.
XS
SM
MD
LG