МЭХІКА. Міністар грамадзкай бясьпекі Мэксыкі Рамон Мартынэс Хуэрта загінуў у аварыі верталёта ў гарах каля сталіцы краіны. Прэзыдэнт Мэксыкі Вісэнтэ Фокс паведаміў, што кіраўнік фэдэральнай паліцыі Томас Валенсія таксама загінуў у авіяаварыі у аўторак. Міністар бясьпекі кіраваўся ў закрытую высакагорную турму, дзе ўтрымліваюцца буйныя наркадылеры. Прэзыдэнт Фокс кажа, што аварыі – вынік няшчаснага здарэньня.