МАСКВА. Дэпутат расейскага парлямэнту ад партыі Жырыноўскага Мікалай Кур’яновіч унёс на разгляд Дзярждумы законапраект, які прадугледжваў пазбаўленьне расейскага грамадзянства жанчын, што выйшлі замуж за замежнікаў. Паводле некаторых зьвестак, да 50 – 80 тысяч расейскіх жанчын штогод выяжджаюць за мяжу на сталае жыхарства. За праект Кур’яновіча прагаласавалі тры дэпутаты.