Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане падлічваюць выбарчыя бюлетэні


КАБУЛ. У Аўганістане пачаўся падлік выбарчых бюлетэняў у правінцыі Кабул. У правінцыях Кандагар, Капіса і Пактыя падлік адкладзены з тэхнічных прычынаў, а таксама – зь меркаваньняў бясьпекі. Выбары ў парлямэнт і мясцовыя органы ўлады адбыліся ў Аўганістане ў мінулую нядзелю. Папярэднія вынікі галасаваньня стануць вядомыя не раней пачатку кастрычніка. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заявіў: "Я бачу ў будучыні моцны парлямэнт, свайго бы мець саюзьніка ў правядзеньні патрэбных рэформаў. Прадстаўнікі народу павінны дапамагаць мне і накіроўваць мяне. Неабходна кантраляваць урад, каб міністры ведалі – у любы момант яны могуць панесьці адказнасьць".
XS
SM
MD
LG