Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАСА: На паверхні Марсу адбываюцца зьмены


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва НАСА паведаміла, што на паверхні Марсу ўвесь час адбываюцца зьмены. Гэтая выснова зроблена на падставе дадзеных, атрыманых з борту касьмічнага апарата, які знаходзіцца на арбіце гэтай плянэты. На Зямлю перададзеныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць дзьве новыя ўпадзіны ў раёне пясчаных дзюн. Гэтых упадзін не было на здымках, зробленых тры гады таму. На другім баку Марсу касьмічны апарат зафіксаваў глыбокія сьляды ад абломкаў скальных парод, якія скаціліся са схілаў. Мяркуецца, што гэта адбылося пад узьдзеяньнем ветру ці штуршкоў унутры плянэты.
XS
SM
MD
LG