21 верасьня прадпрымальнікі трапілі на прыём да старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанціна Сумара. У часе гэтай размовы гаспадары маршрутных таксовак пераканаліся, што ўлады цудоўна разумеюць, якія абставіны прымусілі прадпрымальнікаў пачаць галадоўку. Адна з удзельніц гэтай сустрэчы распавяла:
(Прадпрымальніца: ) “Сумар пачаў казаць: чаму вы раней да мяне не падыходзілі? Але ж мы стукаліся ва ўсе кабінэты. І вось ён кажа: даём вам месяц і за гэты час будзем выходзіць на Канстытуцыйны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд і ўрад, аднак ніякіх гарантыяў даць ня можам. На падставе гэтага мы далей працягваем галадаваць. Пакуль ня вырашацца нашыя пытаньні”.
Паводле словаў саміх прадпрымальнікаў, галадоўку трымаюць шэсьць чалавек. Яны пратэстуюць супраць дзеяньняў падатковай інспэкцыі, якая прымушае плаціць ад 20 да 50 мільёнаў рублёў у якасьці так званага рэспубліканскага збору за выкарыстаньне ўвезеных на тэрыторыю Беларусі аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах. Збор усталяваны на падставе ўказу А.Лукашэнкі №140 летась у красавіку, аднак пачаў дзейнічаць і ў дачыненьні машынаў, што ўвезеныя значна раней.
Начальнік аддзелу Берасьцейскай абласной падатковай інспэкцыі Ігар Рудакоў заявіў, што гэтае рашэньне наўрад ці будзе перагледжанае, бо атрымала падтрымку ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
(Рудакоў: ) “Можа быць, нейкі час міністэрства вагалася, але калі ўзгаднілі гэтае пытаньне з адміністрацыяй прэзыдэнта, а таксама зь Міністэрствам юстыцыі, было дакладна вызначана — прадпрымальнікам трэба плаціць гэты збор”.
Варта дадаць, што Вышэйшы гаспадарчы суд ужо таксама адхіліў апэляцыі берасьцейскіх прадпрымальнікаў у гэтай справе.