КАТМАНДУ. У сталіцы Нэпалу паліцыя разагнала дэманстрацыю, у якой бралі ўдзел 200 чалавек. Выкладчыкі ўнівэрсытэтаў і студэнты выйшлі пратэставаць супраць палітыкі караля Гіянэндры. Раней у Катманду былі арыштаваныя 87 журналістаў, што зладзілі акцыю пратэсту супраць зьняволеньня сваіх калегаў, якія крытыкавалі ўрад.