Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны не зацьвердзіў Еханурава на пасадзе прэм''ера


КІЕЎ. Парлямэнт Украіны не зацьвердзіў Юрыя Еханурава на пасадзе прэм’ер-міністра. Каб вынесьці станоўчае рашэньне, не хапіла трох галасоў. Пасьля адстаўкі ўраду Юліі Цімашэнкі Еханураў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў кіраўніка ўраду. 13 верасьня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прапанаваў ягоную кандыдатуру на абмеркаваньне ў Вярхоўную Раду. Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Олэг Рыбачук паведаміў, што Юшчанка паўторна запрапануе Вярхоўнай Радзе кандыдатуру Еханурава. У якасьці альтэрнатывы ён згадаў выконваючага абавязкі мінісмтра замежных справаў Юрыя Луцэнку. Сёньня падаў ў адстаўку прэм’ер аўтаномнага крымскага рэгіёну Анатоль Матвіенка.
XS
SM
MD
LG