Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва адмаўляецца выдаць затрыманага расейскага пілёта


ВІЛЬНЯ. Міністэрства замежных спраў Літвы адрынула просьбу Масквы выдаць ёй пілёта расейскіх вайскова-паветраных сілаў, чый самалёт пацярпеў катастрофу над тэрыторыяй Літвы. Зьнішчальнік Су-27 разьбіўся на мінулым тыдні, калі ажыцьцяўляў палёт з Санкт-Пецярбургу ў расейскі анкляў Калінінград. Пілёт Валеры Траянаў катапультаваўся. Паводле літоўскага міністэрства замежных спраў, Траянаў падазраецца ў парушэньні паветранай тэрыторыі Літвы і ня можа быць вернуты Расеі, пакуль не завяршыцца расьследаваньне.
XS
SM
MD
LG