Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч распачаў чарговую галадоўку


Міхал Карневіч, Горадня Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч распачаў сёньня чарговую, ужо трэцюю за апошнія два гады, галадоўку. Ён сьцьвярджае, што супраць ягонага бізнэсу пачаўся чарговы наступ з боку падатковых органаў і мясцовых уладаў.

Ягонай жонцы, якая зьяўляецца сузаснавальніцай фірмы “Ніка-Транс” днямі была ўручана пастанова аб прыцягненьні яе ў якасьці падазраванай па крымінальнай справе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Разам зь ёй падазраваным прызнаны і дырэктар фірмы Юры Лявонаў. У іх апісана маёмасьць. Усю маёмасьць пагражаюць канфіскаваць і ў фірмы.

Ухіленьнем ад выплаты падаткаў сьледзтва лічыць тое, што фірма давала прадпрымальніку Аўтуховічу для работы на ягоных таксоўках таксі сваіх кіроўцаў па дамове. Сьледзтва лічыць, што паслугі таксі аказвала фірма, а не прадпрымальнік, а фірма ня мае ліцэнзіі на перавозку пасажыраў. І значыць, яна павінна вярнуць дзяржаве выручку за ўвесь пэрыяд працы, з вясны 2003 па восень 2004 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG