Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 верасьня ў Беларусі традыцыйна называлі Цудам


RFE/RL Каляндар “Свабоды”

Дзень 19 верасьня ў Беларусі традыцыйна называлі Цудам. Па-царкоўнаму гэта дзень успаміну пра цуд Архістраціга Міхаіла. У гэты дзень забаранялася запальваць сьвятло ў гаспадарчых пабудовах.

19 верасьня 1883 году быў заснаваны шклозавод “Нёман” у Бярозаўцы Лідзкага раёну. У гэтых мясьцінах людзі спрадвеку займаліся вырабам шкла і таксама спрадвеку дзейнічалі невялікія гуты.

19 верасьня 1943 году пачалася партызанская апэрацыя “Канцэрт”, калі па ўсёй тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі падрываліся цягнікі. “Канцэрт” пачынаў другі этап рэйкавай вайны. У часе “Канцэрту” партызаны падарвалі 90 тысяч рэек, 1000 эшалёнаў, 800 паравозаў і 72 чыгуначныя масты. Прапускная здольнасьць чыгункі зьменшылася на 40 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG