ТОКІЁ. ЗША й Японія адхілілі новае патрабаваньне Паўночнай Карэі. Пхэньян хоча атрымаць найперш ядзерныя рэактары, а ўжо тады спыніць сваю ядзерную праграму. Пхэньян патрабуе таксама рэактараў на лёгкай вадзе. Прадстаўнік Дзярждэрпартамэнту Шон Маккормак сказаў рэпартэрам, што патрабаваньне Паўночнай Карэі не адпавядае дамове, якую ўчора заключылі на шасьцібаковых перамовах абедзьве Карэі, ЗША, Кітай, Расея й Японія. ЗША й Японія заявілі, што пакуль не гатовыя абмяркоўваць пытаньне аб перадачы Пхэньяну рэактараў на лёгкай вадзе.