Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андыжанскія паўстанцы стануць перад судом


ТАШКЕНТ. 15 удзельнікаў хваляваньняў, якія адбыліся 13 траўня ў Андыжане, стануць сёньня перад узбэцкім судом. Іх зьвінавацілі ў тэрарызьме, валоданьні зброяй, вызваленьні вязьняў і захопе закладнікаў. Сярод 15 – 3 грамадзянаў Кіргізстану. Урад цьвердзіць, што ў выніку задушэньня Андыжанскага паўстаньня 187 чалавек былі забітыя, а правабаронцы называюць лічбу як найменей 700 ахвяраў. Прычынай хваляваньняў праваабаронцы лічаць нястачу й несправядлівасьць, асабліва моцныя ў Фэрганскай даліне.
XS
SM
MD
LG