Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тэракты ў Лёндане адказная "Аль-Кайда"


ДАХА. Катарскі канал “Ад-Джазіра” паказаў відэазапіс выступу паплечніка Усамы Бін Ладэна – Аймана Аз-Завахры. Завахры заявіў, што ліпеньскія тэракты ў Лёндане зьдзейсьнілі сьмяротнікі “Аль-Кайды”. Тэрарыст зьвінаваціў Брытанію ў “100-гадовай агрэсіі супраць мусульманаў”, у тым, што гэтая краіна дапамагла стварыць Ізраіль і паслала войскі ў Ірак і Аўганістан. У ліпені ў выніку выбухаў у лёнданскіх мэтро й аўтобусе загінулі 52 чалавекі. Завахры зганьбіў выбары ў Аўганістане і заявіў, што Талібан застаецца моцным.
XS
SM
MD
LG