Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя адмовілася ад ядзернай зброі


ВЕНА. Кіраўнік агенцтва атамнай энэргіі ААН Мухамэд Эль-Барадэй вітаў сёньня рашэньне Паўночнай Карэі замарозіць свае ядзерныя праграмы і выконваць дамову аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Заява аб гэтым была апублікаваная на шматбаковых перамовах у Пэкіне. У перамовах апрача КНДР бяруць удзел ЗША, Паўднёвая Карэя, Кітай, Японія і Расея. Бакі абавязаліся працягваць працу над новай дамовай аб умацаваньні міру і стабільнасьці на Карэйскай паўвысьпе.

Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі на перамовах Крыстафэр Гіл заявіў:

(Гіл: ) “Гэта – вялікае рашэньне, вялікае зьдзяйсьненьне і абсалютна правільны крок. Бясьпека, посьпех і росквіт КНДР не залежаць ад ядзернай зброі. Гэта залежыць ад адносінаў зь іншымі краінамі. Гэта – вельмі важны момант у паўночнакарэйскай гісторыі, калі краіна адварочваецца ад ядзернай зброі і пераходзіць да ўзаемадзеяньня з суседзямі і іншымі краінамі сьвету”.

Сказаў амэрыканскі прадстаўнік на перамовах у Пэкіне Крыстафэр Гіл.
XS
SM
MD
LG