КАБУЛ. Папярэднія зьвесткі паказваюць, што толькі троху болей за 50 працэнтаў усіх зарэгістраваных выбарцаў узялі ўдзел у першых за апошнія 36 гадоў парлямэнцкіх выбарах у Аўганістане. Адзін з супрацоўнікаў цэнтральнай выбарчай камісіі Аўганістану Пітэр Эрбэн заявіў, што кампутарны аналіз інфармацыі з аднае траціны выбарчых участкаў паказаў на удзел у галасаваньні 6-ці мільёнаў аўганцаў. Паводле Эрбэна, гэтая лічба можа зьмяніцца, паколькі дадзеныя працягваюць паступаць. Падлік пададзеных на выбарах галасоў пачнецца ў аўторак.
Міжнародная супольнасьць вітала выбары ў Аўганістане. Кіраўніца місіі назіральнікаў Эма Баніно заявіла, што галасаваньне ў цэлым парйшло без інцыдэнтаў і было добра арганізаванае.
Міжнародная супольнасьць вітала выбары ў Аўганістане. Кіраўніца місіі назіральнікаў Эма Баніно заявіла, што галасаваньне ў цэлым парйшло без інцыдэнтаў і было добра арганізаванае.