Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель настойвае на перамозе


БЭРЛІН. Кіраўніца блёку хрысьціянскіх дэмакратаў Анжэла Мэркель заявіла сёньня, што вынікі учорашніх парлямэнцкіх выбараў даюць яе партыі ясны мандат сфармаваць урад.

(Мэркель: ) “Мы – буйнейшая фракцыя ў парлямэнце, і права фармаваць урад належыць нам. Цяпер мы павінны думаць аб краіне, выбарчая кампанія скончылася, і гэта – галоўнае сёньня”.

Пасьля сустрэчы кіраўніцтва хрысьціянскіх дэмакратаў Мэркель заявіла, што плянуе пачаць перамовы з усімі галоўнымі партыямі за выключэньнем Новай левай партыі. Раней сёньня канцлер Нямеччыны Герхард Шродар заявіў, што адмаўляецца прызнаць паразу, і што толькі ён здольны сфармаваць стабільны ўрад. Хрысьціянскія дэмакраты на чале з Мэркель набралі 35,2 працэнта галасоў, а сацыял-дэмакраты Шродэра – 34,3 працэнта. Гэта дае Мэркель на тры месцы ў парлямэнце болей.
XS
SM
MD
LG