Расейскі зьнішчальнік СУ-27 у выніку аварыі ўпаў на тэрыторыі Літвы ў бязьлюдным полі ў мінулы чацьвер прыкладна ў паўсотні кілямэтрах на поўнач ад Коўна. Ахвяраў няма, расейскі пілёт пасьпяхова катапультаваўся з парашутам. Як патлумачыла расейскае міністэрства абароны, зьнішчальнік ляцеў у складзе групы з шасьці самалётаў на вайсковае лётнішча ў Калінінградзкай вобласьці і апынуўся ў паветранай прасторы Літвы без дазволу з-за праблемаў з кіраваньнем.
Пілёт Валеры Траянаў знаходзіцца пад хатнім арыштам у гатэлі, ён зможа пакінуць Літву толькі пасьля заканчэньня расьсьледаваньня. Да гэтага часу Літва не перадасьць Расеі ні парэшткаў самалёту, ні “чорнай скрыні”. Паведамленьняў пра інфармацыю са знойдзенай “чорнай скрыні” яшчэ няма. Кіраўнік камісіі брыгадны генэрал Віталіюс Вайшнарас паведаміў, што дадзеныя “чорнай скрыні” будуць расшыфроўвацца ў Літве, пры патрэбе магчымы зварот па дапамогу да трэцяй краіны.
Старшыня парлямэнцкай камісіі ў справах НАТО Вацлаў Станкевіч адзначае, што да вынікаў расьсьледаваньня, пра гэтае здарэньне можна казаць толькі як пра катастрофу, трагедыю:
(Станкевіч: ) “Пакуль што я ня бачу ніякіх нюансаў, якія б сьведчылі пра нейкія правакацыі. На цяперашні час працуе сумесная камісія зь літоўскіх і расейскіх спэцыялістаў. Літва прадэманстравала акт добрай волі, запрасіўшы расейскіх спэцыялістаў, – таму што, паводле міжнароднай канвэнцыі, у выпадку трагедыі з вайсковым самалётам, неабавязкова запрашаць спэцыялістаў зь іншай краіны, але Літва гэта зрабіла як акт добрай волі.”
Расейскі зьнішчальнік быў узброены, у ліку іншага, чатырма ракетамі клясу “паветра-паветра”. Дзьве зь іх ужо знойдзеныя і нэўтралізаваныя, яшчэ дзьве дасюль шукаюць – мяркуецца, яны глыбока ў зямлі. Літоўскі міністар аховы краю (міністар абароны) Гедымінас Кіркілас заявіў, што небясьпекі для людзей няма.
Літоўская грамадзкасьць і СМІ тым часам актыўна абмяркоўваюць, ці насамрэч “натаўскі парасон” здольны абараніць Літву.
(Станкевіч: ) “Безумоўна, Літва дастаткова абароненая. Ня трэба разглядаць вельмі вузка магчымасьці НАТО, што чатыры вайсковыя самалёты, якія базіруюцца на нашай тэрыторыі – гэта ўсё. Трэба разумець магчымасьці НАТО шырэй – гэта і касьмічныя магчымасьці, гэта і лягістыка, і выведка, і г.д. Літва абароненая з боку НАТО таксама, як і Нямеччына ці Францыя, ці любая іншая краіна НАТО.”
Паводле прэсавай службы літоўскага міністэрства аховы краю, расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў ужо папрасіў прабачэньня за інцыдэнт і паабяцаў, што Расея адпаведна аплаціць усе выдаткі.