Нью-Ёрк. Расея зьвярнулася да ААН з заклікам скласьці адзіны сьпіс усіх вядомых тэрарыстычных арганізацыяў і асобных тэрарыстаў, каб узмацніць барацьбу супраць тэрору. Нягледзячы на санкцыі ААН, Талібан і "Аль-Каіда" атрымліваюць дапамогу і зброю ды пашыраюць арэал дзеяньня, заявіў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Міністар скрытыкаваў ЗША за тое, што ўвялі войскі ў Ірак без санкцыі ААН і выказаў адмоўнае стаўленьне Масквы да плянаў ЗША стварыць касьмічную сыстэму абароны, кажучы, што Расея хацела б прадухіліць гонку ўзбраеньняў і ня будзе першай краінай, якая выведзе зброю ў космас.