Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся візыт спэцдакладчыка ААН па Беларусіі ў краіны Балтыі


МЕНСК. 18 верасьня пачалася паездка спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі Камісіі ААН у правох чалавека Адрыяна Сэвэрына па краінах Балтыі – Эстоніі, Латвіі і Літве. Паездка будзе доўжыцца да 24 верасьня і цалкам прысьвечаная збору інфармацыі пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У Таліне Адрыян Сэвэрын сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду, асацыяцыі беларусаў у Эстоніі і няўрадавых арганізацыяў. У Юрмале прадстаўнік ААН правядзе круглы стол, прысьвечаны сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У Латвіі таксама заплянаваныя ягоныя сустрэчы зь сябрамі латыскага ўраду і Эўрапарлямэнту. У Літве Сэвэрын возьме ўдзел у сэмінары, прысьвечаным Беларусі, арганізатарамі якога выступілі Парлямэнцкая асамблея НАТО і літоўскі сэйм. Нагадаю, што прызначаны ў ліпені 2004 году спэцдакладчыкам па Беларусі Адрыян Сэвэрын так і ня змог наведаць краіну, бо беларускія ўлады адмовілі яму ў выдачы візы.
XS
SM
MD
LG