БЭРЛІН. У Нямеччыне завяршылася галасаваньне на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Цяперашняя кіроўная кааліцыя сацыял-дэмакратаў і “зялёных” на чале з канцлерам Герхардам Шрэдэрам змагалася за ўладу з апазыцыйнымі хрысьціянскімі дэмакратамі. Галоўнымі тэмамі перадвыбарчай кампаніі сталі запавольваньне тэмпаў эканамічнага разьвіцьця і высокі ўзровень беспрацоўя. Папярэднія вынікі выбараў стануць вядомыя заўтра раніцай, але, паводле неафіцыйных апытаньняў на выхадзе з участкаў, зь невялікай перавагай перамаглі хрысьціянскія дэмакраты на чале з Ангелай Меркель. Калі сапраўды пераможа апазыцыя, яе лідэр Ангела Меркель стане першай у гісторыі Нямеччыны жанчынай-канцлерам.