Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Катрына": 810 ахвяраў


НЬЮ-АРЛЕАН. Паводле апошніх зьвесткаў, 810 чалавек загінулі ў выніку ўрагану “Катрына”. Сёньня ў радыёзвароце прэзыдэнт ЗША Дж. Буш заявіў: “Аднаўленьне ўзьбярэжжа Мэксыканскай Затокі будзе адным з найвялікшых высілкаў, якія толькі бачыў сьвет. Я абяцаю амэрыканцам: усюды, дзе ўраган разбурыў жыцьцё, мы дапаможам нашым людзям аднавіць іх супольнасьць і паўсядзённы лад”. Прадпрымальнікі вяртаюцца ў Нью-Арлеан, каб аднавіць працу прадпрыемстваў. На наступным тыдні пройдзе цырымонія адкрыцьця гораду.
XS
SM
MD
LG