Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядзерны статус Паўночнай Карэі ня вызначаны


ПЭКІН. Перамовы ў справе ядзернай праграмы Паўночнае Карэі падыходзяць да вырашальнай стадыі. Дэлегацыі шасьці бакоў вывучаюць выніковы дакумэнт, складзены Кітаем. Кіраўнік амэрыканскай перамоўнай дэлегацыі, намесьнік Дзяржсакратара ЗША, Крыстафэр Хіл, заявіў:

(Хіл:) "Кітай падаў нам тэкст выніковага дакумэнту, і мы знаёмімся зь ім. Ідуць унутраныя абмеркаваньні. Мы пагаворым з Вашынгтонам і будзем ведаць, куды рухацца далей”.

Паўночная Карэя працягвае настойваць на сваім праве разьвіваць ядзерную праграму, якая, маўляў, носіць выключна мірны характар. ЗША адкідваюць гэтае патрабаваньне. У перамовах бяруць удзел абедзьве Карэі, ЗША, Кітай, Расея й Японія.
XS
SM
MD
LG