ЎЭЛІНГТАН. У Новай Зэляндыі скончыліся парлямэнцкія выбары. Падлічаныя 95% галасоў. Лейбарысты на чале з прэм’еркаю Элен Клярк, якія кіруюць краінай 6 год, апярэдзілі апазыцыйную Нацыянальную партыю з адрывам усяго ў адзін мандат. Лідэр Нацыянальнай партыі, былы банкір Дон Браш заяўляў, што ў выпадку перамогі ён актывізуе гандаль з ЗША і скасуе ільготы і прывілеі карэнных жыхароў Новай Зэляндыі – народу маоры. Прывілеі маоры Браш назваў “сэпаратызмам, фінансаваным зь дзяржбюджэту”. У Новай Зэляндыі 3 млн. выбарцаў. Кіраўніцтва Цэнтарвыбаркаму скардзіцца, што абстаноўка на выбарах была псыхалягічна напружанай. Тымчасам жыхар Ўэлінгтану скраў самалёт і пагражаў тараніць найвышэйшы будынак краіны. З хмарачосу эвакуявалі людзей. Аднак пілёт не справіўся з кіраваньнем і самалёт упаў у мора. Невядома, ці выжыў пілёт.