ЖЭНЭВА. Міжнародная арганізацыя ў справах міграцыі (МАМ) заявіла, што гандаль людзьмі дасягнуў трывожных памераў. Толькі ў Эўропе са студзеня 2000 г. па студзень 2004 г. 200 тыс. чалавек патрапіла ў рукі гандляроў рабамі. У дакладзе МАМ гаворыцца, што ахвяры найчасьцей выкарыстоўваюцца для сэксуальнай ды працоўнай эксплюатацыі з прымяненьнем гвалту. Каля 89% рабоў паходзяць з Албаніі, Румыніі, Малдовы, Баўгарыі й Косава. Павялічылася колькасьць рабоў, завезеных з Харватыі, Босьніі, Герцагавіны, Македоніі, Сэрбіі, Чарнагорыі, Украіны. Адзначаны гандаль людзьмі з Кітаю, Іраку, Грузіі, Манголіі, Лівану, Армэніі, Узбэкістану.