Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы забілі 7 кандыдатаў у парлямэнт


КАБУЛ. Ваеўнікі Талібану заклікалі аўганцаў байкатаваць парлямэнцкія выбары, якія адбудуцца ў гэтую нядзелю. Талібскі мула Латыф Хакімі заявіў, што ваеўнікі ня будуць нападаць на мірных жыхароў падчас галасаваньня. Тымчасам талібы забілі яшчэ аднаго кандыдата ў дэпутаты. У правінцыі Гільмэнд са свайго дому быў выкрадзены і застрэлены кандыдат Абдул Хадзі. Гэта сёмы забіты кандыдат у дэпутаты ніжняй палаты Нацыянальнага сходу. У сераду ваеўнікі расстралялі кандыдатку Хаву Алям Нурыстані, якая цяпер у крытычным стане знаходзіцца ў амэрыканскім ваенным шпіталі ў Кабуле.
XS
SM
MD
LG