КІЕЎ. Украіна адзначыла пятую гадавіну забойства незалежнага журналіста Георгія Гангадзэ. Удзельнікі жалобы утварылі ланцуг ад Дому журналістаў да рэзыдэнцыі прэзыдэнта. Былы прэзыдэнт Леанід Кучма адпрэчыў сваю віну ў забойстве Гангадзэ. У ліпені прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка абвясьціў, што заведзеная крымінальная справа супраць трох забойцаў Гангадзэ. Але ўдава Георгія Гангадзэ, Міраслава, вінаваціць цяперашнія ўлады ў нежаданьні расьсьледаваць забойства.