Выбух у цэнтры Віцебску быў кваліфікаваны міліцыянтамі як злоснае хуліганства, і, паводле адной з вэрсіяў сілавых структураў, гэтае злачынства маглі зьдзейсьніць віцебскія падлеткі. Таму супрацоўнікі міліцыі правялі гутаркі ў асобных віцебскіх школах і прапанавалі вучням паведаміць пра ўсіх знаёмых, якія цікавяцца тэхналёгіямі вырабу выбуховых прыстасаваньняў.
Але ўжо сёньня ў газэце “Витебский курьер” надрукаваныя фатаробаты двух падазраваных дарослых злачынцаў. Міліцыянты былі зьвярнуліся да жыхароў гораду з прозьбай паведаміць пра ўсіх падазроных асобаў, заўважаных 14 верасьня ў раёне месца выбуху, і з улікам гэтых сьведчаньняў склалі партрэты двух мужчынаў ад 25 да 30 гадоў. Абодва падазраваныя высокія, моцнага целаскладу, апранутыя ў джынсавае адзеньне. Пад такое апісаньне падыходзіць вельмі шмат людзей, але якіх-кольвек адмысловых прыкметаў міліцыянты ня ўказваюць.
Учора на інтэрнэт-сайтах Аб’яднанай грамадзянскай аартыі зьявілася інфармацыя пра тое, што выбух у Віцебску ёсьць працягам канфлікту паміж уладамі і дробнымі прадпрымальнікамі, якія цяпер помсьцяць мясцовым дзяржаўным чыноўнікам за пагаршэньне ўмоваў свае працы. Намесьнік старшыні незалежнага прафсаюзу прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Барыс Элькін пракамэнтаваў гэта так:
(Элькін: ) “На маю думку, гэта хлусьня тых, каму гэта на карысьць. Нічога падобнага рабіць прадпрымальнікі не зьбіраліся, бо прадпрымальнік, гандляр — гэта самыя пацыфісцкія прафэсіі ў сьвеце. У прадпрымальнікаў ёсьць шмат шляхоў, каб змагацца за свае правы. Дзеля гэтага існуе і наша арганізацыя. Але тэракты — гэта ня нашыя мэтады”.
Зрэшты, вэрсію тэракту віцебскія міліцыянты не разглядаюць і працягваюць пошукі злачынцы-хулігана. Аднак слова “тэракт” па-ранейшаму часта гучыць у размовах гараджанаў і, мажліва, спараджае нэрвовую ланцуговую рэакцыю: учора невядомы патэлефанаваў у міліцыю з паведамленьнем пра тое, што ў будынку аўтавакзалу закладзеная міна. Зьвесткі пра гэты “тэракт” аказаліся непраўдзівыя.