У сераду ваеўнікі чатыры разы выстралілі ў 45-гадовую Хаву Алян Нурыстані, якая праводзіла перадвыбарчую кампанію як кандыдатка ў Волесі-Ірга – ніжэйшую палату Нацыянальнага мходу. Кулі перабілі жанчыне ногі, трапілі ў вуха. Цяпер спадарыня Нурыстані знаходзіцца ў крытычным стане. За некалькі дзён да нападу яна сказала карэспандэнтам “Свабоды”, што ёй пагражаюць сьмерцю.
(Нурыстьані: ) "Аўганскія жанчыны ўсё яшчэ сутыкаюцца з праблемамі ў кожнай жыцьцёвай сфэры, асабліва цяпер, калі мы стаім перад новым гістарычным пэрыядам, і жанчыны бяруць удзел у дэмакратычным палітычным працэсе. Я – кандыдатка ад Нурыстану, вельмі праблемнай правінцыі. Мне шмат разоў невядомыя бандыты пагражалі сьмерцю, калі я не спыню выбарчую кампанію”.
Перад замахам Нурыстані сказала, што адчувае моцную падтрымку людзей і ўпэўненая, што яе выберуць на адно з 68 месцаў, якія належаць жанчынам у парлямэнце з 249 дэпутатаў.
Спадарыня Нурыстані стала адной зь першых супрацоўнікам пуштунамоўнага тэлеканалу пасьля падзеньня Талібану, потым працавала ў Міністэрстве ў справах жанчын. Цяпер яна знаходзіцца паміж жыцьцём і сьмерцю. Перад замахам кандыдатка паведаміла, што за ёй палююць ісламскія ваеўнікі, якія прыходзяць у Нурыстан з суседняга Пакістану.
Аўганскія праваабаронцы кажуць, што пагроза жанчынам сыходзіць ня толькі з Пакістану, але і ад мясцовых палявых камандзіраў, якія самі хочуць абірацца ў парлямэнт. Пагражаюць яны і 26-гадовай Гейдзе Таваен Афіф, кандыдатцы ад заходняга гораду Герату. Аднак яна адмовілася сысьці з дыстанцыі. Нурзія Шархі, кандыдатка ад правінцыі Лагар, распавядае:
(Шархі: ) "Бандыты з групоўкі Харакаці-і-Ісламі пад кіраўніцтвам мулы Паланга амаль месяц пагражаюць мне й маёй сям’і. Яны кажуць, што я прадалася амэрыканцам, што я ганьбую і сябе, і правінцыю Лагар, ідучы ў Волесі-Ірга. Мула гаворыць, што мяне заб’юць або замініруюць мой аўтамабіль”.
Кандыдаткам пагражаюць і мужчыны ва ўласных сем’ях. Аднак жанчыны заяўляюць, што будуць паступаць так, як лічаць патрэбным. Кіраўнік аўганскага бюро Human Rights Watch Сэм Зія Зарыфі гаворыць пра беспрэцэдэнтна актыўны ўдзел жанчын у выбарах. Нават у ізаляваных глухіх раёнах жанчыны праяўляюць сябе як выбарцы і кандыдаты. Яны не жадаюць, каб ва ўладу прайшлі ваеўнікі і зноў распачалі бясконцую вайну.
35-гадовая настаўніца Заргона жыве ў Кабудле і гадуе траіх дзяцей.
(Заргона: ) "Мы ня хочам больш, каб нейкія ваеўнікі прайшлі ў парлямэнт. Ніякіх камандзіраў, якія змагаліся і маюць рукі па локаць у крыві. Я буду галасаваць за прыстойнага чалавека, якому давяраю. Ніхто не павінен нам пагражаць. Ніхто не прымусіць мяне галасаваць ня так, як я хачу. Мы больш ня жадаем ніякага джыгаду”.
У той жа час іншыя жанчыны кажуць, што будуць галасаваць, як ім скажа муж, брат ці бацька. Яны баяцца агрэсіі. З пачатку перадвыбарчай кампаніі ў ліпені 6 кандыдатаў былі забітыя.
Ваеўнікі забіваюць і выкрадаюць таксама супрацоўнікаў выбарчых камісіяў, журналістаў і кансультантаў з ААН. Нягледзячы на гэта, 328 жанчын змагаюцца за месцы ў Волесі Ірга – ніжняй палаце парлямэнту, 237 спрабуюць абрацца ў мясцовыя рады, якія будуць прызначаць дэпутатаў у верхнюю палату парлямэнту.