Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць у Наваполацку пра Кангрэс дэмсілаў?


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Дзе мэтазгодна праводзіць Кангрэс дэмакратычных сілаў – у Беларусі, ці за мяжою? Сёньня на гэтае пытаньня адказваюць жыхары Наваполацку.

(Спадар: ) “Я думаю, што карысьці ад яго будзе няшмат, але, тым ня менш, праводзіць яго трэба, і гуртавацца людзям дэмакратычнай арыентацыі патрэбна”.

(Спадарычна: ) “Думаю, мэтазгодней было б правесьці яго на тэрыторыі Беларусі, таму, што гэта тычыцца толькі Беларусі. Але наколькі гэта рэальна, я апошнім часам сумняваюся”.

(Спадар: ) “На мой погляд, галоўнае наагул правесьці гэта Кангрэс, і таму няма вялікага значэньня – дзе ён адбудзецца: у нас, ці за мяжою”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, калі ўся грамадзкасьць, якая спавядае ідэі дэмакратыі, аб’яднаецца, цалкам верагодна, што Кангрэс можна будзе правесьці ў Менску”.

(Спадар: ) “Лічу, што апазыцыя апынулася ў складанай сытуацыі. Калі праводзіць Кангрэс тут, улады відавочна будуць рабіць перашкоды, калі ж ён будзе праходзіць за мяжою, улады, зноў-ткі, пададуць гэта так, каб народ глядзеў на гэта нэгатыўна. Карацей, у любым выпадку атрымліваецца своеасаблівая “вілка”.

(Спадар: ) “Э-ээ, дзядзька… дзе ні праводзь, нічога не атрымаецца: хоць за мяжой, хоць у Беларусі…”

(Спадар: ) “Калі яго й праводзіць, дык толькі ў Беларусі. Ня ведаю, як гэта атрымаецца, але трэба ладзіць Кангрэс у Беларусі, бо іначай ён папросту ня будзе каціравацца”.

(Спадар: ) “Трэба ўсьведамляць, што лідэр нацыі на сходах, канфэрэнцыях, тусоўках і маёўках не абіраецца. Ён мусіць зьявіцца на вуліцы, на барыкадзе, дзе заўгодна, але толькі не ў такіх умовах. А што да правядзеньня Кангрэсу, дык да згоды прэзыдэнта даць памяшканьне ідэальным месцам была Беларусь, але цяпер, калі сытуацыя зьмянілася, праводзіць яго трэба за мяжою, бо ў адваротным выпадку гэта будзе легітымізацыя ўлады”.

(Спадар: ) “Як на маю думку, яго трэба праводзіць у Беларусі, бо мы тут жывем, і нам няма чаго баяцца. І калі нам паабяцаюць, дадуць гарантыі, што ён будзе праведзены, трэба яго праводзіць тутака”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG