Часоваму кіраўніку “Джэм-банку” Сяргею Блізьнюку прад’явілі абвінавачаньне ў перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Гэта пацьвердзілі ў прэсавай службе Камітэту дзяржаўнага кантролю. Там паведамілі, што Сяргея Блізьнюка арыштавалі і ўтрымліваюць у ізалятары менскай міліцыі.
Сяргей Блізьнюк быў прызначаны выканаўцам абавязкаў генэральнага дырэктара “Джэм-банку”напачатку жніўня, пасьля арышту былога кіраўніка банку Аляксандра Татарынцава. Таго таксама абвінавацілі ў перавышэньні ўлады, а яшчэ ў адмываньні незаконных грошай. Некаторыя незалежныя крыніцы зьвязваюць перасьлед кіраўнікоў “Джэм-банку” зь перадзелам сфэраў уплыву ва ўладных колах краіны.