Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзена новае пахаваньне ў Босьніі


САРАЕВА. Басьнійскія чыноўнікі паведамілі, што судовыя экспэрты выявілі новае масавае пахаваньне ў паўночна-ўсходняй Босьніі. Эспэрты лічаць, што там знаходзяцца целы ахвяраў разьні ў Срэбраніцы ў 1995 г. Мурат Гурціч, супрацоўнік Інстытуту ў правах зьніклых, кажа, што пакуль эксгумаваныя 10 целаў. Чакаецца, што знойдуць яшчэ некалькі дзясяткаў забітых. Паводле Гурціча, пахаваньне было ў іншым месцы, але целы перазахавалі басьнійскія сэрбы пад вёскаю Ліп’е за 30 км ад Срэбрніцы, каб схаваць злачынства. Гэта пятая г.зв. “другасная магіла”, знойдзеная пад Ліп’ем. У папярэдніх чатырох было схавана больш за 1000 целаў. 11 ліпеня 1995 г. басьнійскія сэрбы атакавалі бяззбройны горад Срэбрніца, дзе жылі басьнякі-мусульмане і забілі каля 8 тыс. мужчын і хлопчыкаў.
XS
SM
MD
LG