Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане – крок ў імкненьні пераадолець шматгадовую звычку жыць на вайне і павярнуць краіну да мірнага штодзённага жыцьця. Аднак аналітыкі кажуць, што шлях будзе няпросты з-за сур''ёзных эканамічных праблемаў і дзейнасьці ўзброеных груповак. Барнэт Рубін дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў міжнароднага супрацоўніцтва пры Нью-ёрскім унівэрсытэце, аўтар некалькіх кнігаў пра Аўганістан, лічыць:
(Рубін: ) "Выбары будуць заключным крокам у выкананьні Бонскага пагадненьня, яны дадуць Аўганістану абраны парлямэнт упершыню за доўгі час, першы цалкам паўнамоцны парлямэнт у гісторыі. Але краіна мусіць прайсьці доўгі шлях да таго, каб яе інстытуцыі сапраўды запрацавалі”.
Найважнейшыя інстытуцыі – войска і паліцыя – яшчэ не гатовыя забясьпечыць выбары. У паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны ўзмацніліся напады Талібану. Сотні людзей гінуць. Найважнейшай праблемай застаецца і вытворчасьць опіюму. Тут Аўганістан застаецца сусьветным лідэрам. Шырока распаўсюджаная беднасьць і непісьменнасьць, асабліва сярод жанчын. Палітычны аналітык з ЗША доктар Саід Абдула Касым лічыць:
(Касым: ) "Цяпер у Аўганістане абставіны не спрыяюць выбарам, але трэба пакласьці пачатак. Гэта падобна на школу, дзе вучні патроху вывучваюцца на дыплямаванага спэцыяліста. Мы ня можам спадзявацца, што адразу атрымаем парлямэнт, які будзе служыць народу, альбо што настане дэмакратыя. Мы ня можам прышчапіць дрэва ўзімку і назаўтра чакаць яблыкаў”.
Горыя Масадык, дырэктарка аўганскага аддзелу Кансорцыюма па дасьледаваньні Абароне правоў чалавека, лічыць, што выбары – шанец на лепшую будучыню. Аднак яе хвалюе, што ва ўладу могуць прайсьці людзі карумпаваныя, альбо зьвязаныя з ваеўнікамі й нарказваротам, таму што менавіта яны маюць грошы й сілу.
(Масадык: ) "Мы ня ведаем, хто з кандыдатаў будзе абраны. Будуць гэта людзі, якія прасунуць Аўганістан наперад або людзі, якія адкінуць яго назад? Калі пройдуць непісьменныя ці некампэтэнтныя кандыдаты, што яны змогуць зрабіць для краіны? Абавязак выбарцаў – галасаваць за тых, хто сапраўды можа служыць інтарэсам людзей”.
Палітычная культура ў Аўганістане застаецца нізкай, шмат хто з выбарцаў не разумее функцыяў парлямэнту, таму можна чакаць, што шмат хто будзе абіраць па племянной прыкмеце.