Пацярпелым была аказаная медычная дапамога, а супрацоўнікі міліцыі на дзьве гадзіны перакрылі транспартны рух па праспэкце Фрунзэ. Аднак ніякае інфармацыі пра тое, ці ўдалося затрымаць злачынцаў або ці ёсьць падазраваныя, ні міліцыянты, ні супрацоўнікі КГБ пакуль не даюць.
Віцебскія мінакі, камэнтуючы надзвычайнае здарэньне, што адбылося ў іх на вачох, найчасьцей ўжывалі слова “тэракт”. Такую вэрсію, на думку віцяблянаў, выключаць нельга, бо выбуховае прыстасаваньне было зробленае адмысловым чынам і закладзенае побач з транспартным прыпынкам. Да таго ж выбух адбыўся ўвечары, калі ў раёне летняга амфітэатру, пляца Волі, вуліцы Леніна ды праспэкта Фрунзэ бывае асабліва шмат людзей.