Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку працягваецца саміт ААН


НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку працягваецца саміт ААН, якія адбываецца ў рамках юбілейнай сэсіі Генэральнай асамблеі. У сераду – ў дзень адкрыцьця форуму – бальшыня выступаў была прысьвечаная барацьбе з тэрарызмам. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан падкрэсьліў, што тэрарызм ня можа мець ніякіх апраўданьняў. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Раду Бясьпекі ААН зрабіць рашучыя крокі ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама прыцягнуць да адказнасьці ўсіх замешаных ў тэрарыстычную дзейнасьць. Амэрыканскі прэзыдэнт адзначыў сувязь паміж тэрарызмам, беднасьцю ды аўтарытарнымі рэжымамі. На ягоны погляд, паляпшэньне эканамічных умоў і пашырэньне дэмакратыі наблізіць сьвет да стабільнасьці.
XS
SM
MD
LG