БАКУ. Цэнтральная выбарчая камісія Азэрбайджану адмовілася рэгістраваць лідэра Ісламскай партыі Вівадзі Махмудава кандыдатам у дэпутаты на будучых парлямэнцкіх выбарах. Махмудоў ня быў зарэгістраваны ні як лідэр партыі, ні як прадстаўнік блёку грамадзкіх сілаў.