ПЭКІН. Першы дзень шматбаковых перамоваў у справе ядзернай праграмы Пхеньяну быў безвыніковы. ЗША лічаць, што абмеркаваньне пытаньня аб выкарыстаньні Карэяй мірных ядзерных тэхналёгіяў магчымае толькі тады, калі Паўночная Карэя адмовіцца ад ваеннай ядзернай праграмы. Намесьнік Дзяржсакратара ЗША, які асольвае амэрыканскую дэлегацыю на перамовах, Крыстафэр Гіл сказаў:
(Гіл:) "Галоўная мэта – ператварыць Карэйскі паўвостраў у без’ядзерную зону. Я хачу пачуць ад КНДР, што менавіта яны зьбіраюцца зрабіць для дасягненьня гэтай мэты. Надзённая задача – пераканаць Пхеяньян адмовіцца ад ядзерных распрацовак”.
У перамовах бяруць удзел дэлегацыі Кітаю, абедзьвюх Карэяў, Расеі, ЗША і Японіі.