Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш гаворыць пра рэформу ААН


Юры Дракахруст, Прага Першым з кіраўнікоў дзяржаваў на форуме ААН выступіў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш. У сваёй прамове ён выклаў свой погляд на шляхі рэфармаваньня ААН.

(Буш: ) Арганізацыя аб’яднаных нацыяў павінна стаць моцнай і эфэктыўнай, свабоднай ад карупцыі і адказнай перад людзьмі, якім яна служыць. Яна павінна стаць адзінай і дынамічнай у адпаведнасьці з высокімі стандартамі, якія яна ўсталёўвае для іншых, зьмястоўныя інстытуцыйныя рэформы павінны ўлучаць меры, якія б выключылі ўнутраныя памылкі, вызначылі кошты выдаткаў і гарантавалі, што рэсурсы выкарыстоўваюцца паводле прызначэньня”.

Амэрыканскі прэзыдэнт казаў пра рух да дэмакратыі, які адбываецца апошнім часам ва ўсім сьвеце.

(Буш: ) “Па ўсім сьвеце сэрцы і розумы людзей акрываюцца насустрач свабодзе як ніколі раней. Толькі за 2 апошнія гады дзесяткі мільёнаў чалавек узялі ўдзел у свабодных выбарах у Аўганістане і Іраку, у Лібане і на палестынскіх тэрыторыях, у Кіргізіі, ва Ўкраіне і ў Грузіі. І паколькі яны дамагаюцца свабоды, яны натхняюць новыя мільёны людзей ва ўсім “вялікім” Блізкім Ўсходзе.

Закранаючы тэму дапамогі бедным краінам, прэзыдэнт ЗША паабяцаў адкрыць амэрыканскі рынак для іх тавараў.

(Буш: ) Злучаныя Штаты гатовыя скасаваць усе тарыфы, субсыдыі і іншыя бар’еры, каб зрабіць свабодным паток тавараў і паслугаў, бо іншыя нацыі робяць гэта. Гэта – ключ да пераадоленьня беднасьці ў самых бедных нацыях сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG